Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскіх актывістаў асудзілі на штраф і арышт за ўлёткі


Алесь Круткін на судзе, архіўнае фота
Алесь Круткін на судзе, архіўнае фота

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» за расклейваньне ўлётак «Калгаснай дыктатуры — баста». Натальлю Сьпірыдонаву аштрафавалі на 810 рублёў, Алеся Круткіна маюць пасадзіць на 15 сутак.

28 студзеня Круткіна ўжо садзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі ў абарону незалежнасьці, якая прайшла ў Менску ў сьнежні мінулага году, Сьпірыдонаву за гэта штрафавалі на 675 рублёў. Летась Круткіна арыштавалі на 15 сутак за рэпост закліку на акцыю пратэсту.

Пра вырак, агучаны 12 лютага, паведаміў блогер «Шэры кот». Паводле яго, суд угледзеў на плякатах «чалавека, падобнага да прэзыдэнта».

Яе расказвае «Вясна», Сьпірыдонаву і Круткіна затрымалі 27 студзеня. Спачатку за расклейваньне ўлётак на іх склалі пратакол за «дробнае хуліганства». Круткіна пакінулі на ноч у ізалятары, а Сьпірыдонаву павезьлі ў іншы РАУС, дзе склалі пратакол за «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня». Урэшце справу перакваліфікавалі на артыкул 23.34 КаАП — «парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах».

Яшчэ адну справу за ўлёткі супраць іх будуць разглядаць у судзе Першамайскага раёну Віцебску 13 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG