Лінкі ўнівэрсальнага доступу

0,29% апраўдальных выракаў, 1007 асуджаных за карупцыю


Ілюстрацыйнае фота. Суд над непаўналетнімі «мінёрамі», якія рабілі закладкі з псыхатропнымі рэчывамі ў Гомлі, лістапад 2019 году
Ілюстрацыйнае фота. Суд над непаўналетнімі «мінёрамі», якія рабілі закладкі з псыхатропнымі рэчывамі ў Гомлі, лістапад 2019 году

Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч расказаў аб працы судоў у 2019 годзе.

За ўвесь 2019 год у беларускіх судах апраўдалі 130 чалавек з 41931 (0,29%), яшчэ ў дачыненьні да 2326 чалавек справы былі спыненыя. Такую інфармацыю паведаміў на прэс-канфэрэнцыі Валер Калінковіч 12 лютага.

Для параўнаньня, у 2018 годзе апраўдальныя выракі склалі 0,19%, у 2017-м — 0,23%.

Паводле распаўсюджанага на прэс-канфэрэнцыі рэлізу, за мінулы год беларускія суды разгледзелі 41 931 крымінальную справу і асудзілі 38 726 чалавек. Гэта на 1886 асобаў менш, чым летась. У сярэднім кожны беларускі суд у 2019 годзе разглядаў 71 справу за месяц.

  • З агульнай колькасьці асуджаных 2284 чалавекі былі пакараныя за злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі, гэта на 6,9% менш, чым у 2018 годзе.
  • 1007 асобаў асудзілі за карупцыйныя злачынствы, гэта на 0,2% больш, чым у 2018-м.
  • 764 чалавекі ў 2019 годзе былі асуджаныя за кіраваньне аўтамабілем у стане алькагольнага ап’яненьня (на 13,6% менш, чым у 2018 годзе).
  • З усіх асуджаных 15 175 чалавек зрабілі злачынствы ў стане алькагольнага альбо наркатычнага ап’яненьня. Гэта 39,2% ад агульнай колькасьці асуджаных.
  • 43,2% асуджаных зрабілі свае злачынствы, маючы нязьнятую альбо непагашаную судзімасьць за ранейшыя злачынствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG