Сёлета ўпершыню за 26 гадоў, што ладзіцца Менская міжнародная кніжная выстава, асноўным экспанэнтам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі. Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур на ўрачыстым адкрыцьці перарэзала сымбалічную стужку разам з міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам і расейскім амбасадарам Дзьмітрыем Мезенцавым. Вось што пабачыў падчас урачыстасьцяў фотакарэспандэнт Свабоды.