Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыстэму аплаты праезду ня будуць блякаваць пасьля адʼезду транспарту ад прыпынку


«Мінсктранс» плянуе «тэрмінова дэмантаваць» аўдыёролік пра блякаваньне сыстэм аплаты ў салёнах менскіх аўтобусаў, піша Tut.by. А ў «Сталічным транспарце і сувязі» паведамілі, што зусім ня будуць блякаваць валідатары пасьля адʼезду ад прыпынку.

Што здарылася? «Мінсктранс» анансаваў любую аплату праезду «сэкундаў праз 15» пасьля пачатку руху. Пэтыцыя супраць гэтага сабрала больш за 100 подпісаў, пэтыцыя за адстаўку кіраўніцтва «Мінсктрансу» сабрала больш за 3650 подпісаў.

Што зьмянілася? Дырэктар «Сталічнага транспарту і сувязі» Валер Шкуратаў распавёў агенцтву «Минск-Новости», што прапанову «Мінсктрансу» не рэалізуюць. Сыстэма аплаты праезду ня зьменіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG