Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант кажа, што ягоны 15-гадовы самалёт трэба абнаўляць і набываць новы. Паглядзелі, колькі самалётам першым асобаў розных краін.
Самалёту Аляксандра Лукашэнкі 15 гадоў, яго набылі ў Туркмэністане 7 гадоў таму. Ён належаў былому прэзыдэнту гэтай краіны Сапармурату Ніязаву. Глядзім, колькі гадоў самалётам іншых лідэраў.
«Што тычыцца дзяржаўнага самалёта, якім цяпер карыстаецца падчас замежных візытаў кіраўнік дзяржавы, магу вас паінфармаваць: ён даўно выпрацаваў свой рэсурс, тэрміны эксплюатацыі выйшлі. І сёньня якраз стаіць пытаньне, дзе знайсьці сродкі на набыцьцё новага дзяржаўнага самалёта. Але грошай на гэтыя мэты пакуль няма, хоць і прапановы ад авіякампаній паступалі.
І, дарэчы, яшчэ пра самалёт, які цяпер выкарыстоўваецца. Нагадаю, што на момант куплі ён ужо быў „былы ў эксплюатацыі“. Яго куплялі ў прэзыдэнта Туркмэністану за паўцаны», — сказала Натальля Эйсмант.
Ёсьць краіны, дзе прэзыдэнты ня маюць VIP-самалётаў. Напрыклад, «бартоў нумар адзін» няма ў Літве і Латвіі. У Польшчы свайго самалёта для прэзыдэнта не было 10 гадоў, ён зьявіўся крыху больш як год таму і сваімі памерамі саступае самалётам лідэраў іншых краін.