Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пра сваю хваробу даведаўся з навінаў». Кітаец расказаў, як яго лечаць ад каранавірусу ў расейскай Чыце


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Ён таксама заявіў пра дрэнныя ўмовы ўтрыманьня ў бальніцы і няякаснае лячэньне.

Грамадзянін Кітая, шпіталізаваны ў Забайкальскім краі Расеі з каранавірусам, паскардзіўся, што ад яго хаваюць дыягназ. А таксама заявіў пра дрэнныя ўмовы ўтрыманьня ў бальніцы і няякасным лячэньні. Пра гэта паведаміла выданьне «Чита.Ру».

«Я ўсяго толькі кашляю, больш нічога не турбуе, лекары не кажуць мне, што я заражаны і не даюць мне вынікі аналізаў, — скардзіцца пацыент. — Пра тое, што я, магчыма, заражаны — даведаўся з навінаў. Мы хацелі б атрымаць вынікі аналізу, ведаць, хворыя мы ці не. Калі раптам у нас ёсьць захворваньне, майму дзіцяці трэба тэрмінова аказаць дапамогу».

Грамадзянін Кітая таксама ўказаў, што з-за выходных многія лекары ў шпіталі не працуюць. У той час як у Кітаі, па словах Ван Юньбіня, «у аналягічнай сытуацыі лекар знаходзіцца 24 гадзіны на суткі ля пацыента, так як самаадчуваньне хворага можа раптам пагоршыцца.

«Я спадзяюся, што майму дзіцяці змогуць дапамагчы, — кажа Юньбінь. — Мая дачка руская, ёй усяго толькі два гады».

Пра першыя выпадкі заражэньня каранавірусам у Расеі стала вядома на мінулым тыдні. Абодва хворых — грамадзяне Кітая. Расея стала 23-ай краінай, у якой зафіксаваны новы вірус. Агульная колькасьць яго ахвяраў ужо перавысіла 300, а сёньня стала вядома пра першую сьмерць ад каранавіруса за межамі Кітая. Памёр хворы на Філіпінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG