Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежны доўг Беларусі ў 2019 годзе вырас на 200 мільёнаў даляраў


Замежны дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня 2020 году склаў 17,1 мільярда даляраў ЗША. За 2019 год ён павялічыўся на 200 мільёнаў даляраў (з улікам курсавых розьніц), або на 1,4%, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.

У 2019 годзе Беларусь набрала дзяржаўных пазык на 1 мільярд 643,6 мільёнаў даляраў, зь іх:

  • 730,2 мільёна даляраў ЗША — ва ўраду і банкаў Расеі,
  • 638,1 мільёна — у банкаў Кітая,
  • 150,5 мільёна — аблігацыі, якія разьмяшчаюцца на замежных фінансавых рынках,
  • 94,2 мільёна — у Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця,
  • 30,6 мільёна — у Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і Паўночнага інвэстыцыйнага банку.

На пагашэньне замежнага доўгу Беларусь у 2019 годзе выдаткавала 1 мільярд 511,3 мільёна даляраў, зь іх 625,8 мільёнаў — ураду Расеі, 448,4 млн — кітайскім банкам, 353,1 мільёна — Эўразійскаму фонду стабілізацыі і разьвіцьця.

Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня 2020 году — 8,8 мільярдаў беларускіх рублёў, з пачатку году ён зьменшыўся на 100 мільёнаў рублёў (1,5%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG