Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: грошы для апазыцыі валізкамі спрабуюць завезьці ў Беларусь


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Паводле БелаПАН, пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 30 студзеня, камэнтуючы прызначэньне дырэктарам дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Ігара Кудрэвіча, а намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта — Генадзя Богдана.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, дзейнасьць дэпартамэнту ў бліжэйшы час плянуецца падкарэктаваць.

«Я заўважыў гадоў 20 таму, можа, нават больш: гуманітарнай дзейнасьцю ў нас больш за ўсё займалася апазыцыя. І яны на працягу аднаго году сталі багатымі. Яны тут хадзілі па вуліцах, гвалтам крычалі. Адкуль грошы? Сталі вывучаць: ба, ды гэта ж гуманітарная дапамога! І тады я ўзяў пад кантроль гэтае пытаньне», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

На думку Лукашэнкі, калі грошы прыходзяць у краіну на фінансаваньне палітычнай дзейнасьці, то гэта ўжо ня можа лічыцца гуманітарнай дапамогай, гэтыя сродкі ня могуць вызваляцца ад падаткаў.

«Падтрымка апазыцыі і іх палітычнай дзейнасьці — калі ласка, фондаў моры. Амэрыканскіх, нямецкіх (Эбэрта, Адэнаўэра) і гэтак далей. Яны павінны і аказваюць дапамогу, праўда, заўсёды непразрыста: яна ідзе праз Польшчу, Літву, валізкамі спрабуюць завезьці грошы ў Беларусь», — адзначыў Лукашэнка.

«Мы гэта спынілі. Але галоўнае — у адзін момант нашыя некаторыя "сьвядомыя" грамадзяне сталі багатымі 20-25 гадоў таму назад. Таму давялося ўзяць пад кантроль гуманітарную дзейнасьць, каб яна, вызваленая ад падаткаў, дайшла да спажыўца, менавіта да тых, каму з Захаду ці Ўсходу прызначаная па дакумэнтах», — цытуе Лукашэнку яго прэсавая служба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG