Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух грамадзян Кыргізстану арыштавалі ў Пецярбургу за графіці з заклікам забіць Пуціна


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

У Пецярбургу былі затрыманыя два ўраджэнцы Кыргізстану: 22-гадовыя Ісламбек Парпіеў і Мухамадазіз Ішматаў.

Іх абвінавачваюць у тым, што яны з дапамогай трафарэту каля 40 разоў нанесьлі на гарадзкія будынкі ў Петраградзкім і Цэнтральным раёнах выявы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з надпісам «Убачыш — забі».

Гэта было расцэнена сьледчымі як заклікі да тэрарызму. Суд арыштаваў мужчын на два месяцы, да 27 сакавіка 2020 году, акрамя тэрарызму іх абвінавачваюць таксама ў вандалізьме, паведамляе аб’яднаная прэсавая служба судоў Пецярбургу.

Сьледзтва сьцьвярджае, што графіці пачалі зьяўляцца 27 студзеня, і, у гэты ж дзень у службу «02» патэлефанавалі мінімум чатыры пецярбуржцы, якія паведамілі, што на фасадах дамоў зьявіліся пагрозы на адрас Пуціна.

Затрыманыя сьцьвярджаюць, што ідэя малюнкаў супраць Пуціна была ня іх: такую замову ім перадаў неўстаноўлены заказчык (ён фігуруе ў матэрыялах справы як «ананім пад нікнэймам Лямбард»). Менавіта ён прапанаваў затрыманым працу праз Тэлеграм: за 5 тысяч рублёў вырабіць трафарэт і наносіць малюнкі на фасады будынкаў. Апэратыўнікі знайшлі ў аўтамашыне, у якой перамяшчаліся затрыманыя, балёнчыкі з акрылавай фарбай.

У матэрыялах сьледзтва падкрэсьліваецца, што Парпіеў і Ішматаў пераехалі ў Пецярбург з кіргіскага гораду Ош: адтуль быў родам сьмяротнік Акбаржон Джаліль, які лічыцца выканаўцам тэракту ў мэтро Пецярбурга ў красавіку 2017 году. Па гэтай справе некалькі месяцаў таму былі асуджаныя на доўгія тэрміны, аж да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі, адзінаццаць чалавек, пераважна выхадцы Кырізстану і Ўзбэкістану.

Праваабаронцы пры гэтым паказвалі на шматлікія нестыкоўкі і парушэньні ў справе, а самі абвінавачаныя скардзіліся на катаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG