Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За асьвятленьне акцыі супраць інтэграцыі буйным штрафам пакаралі журналістку. ВІДЭА


Дыяна Серадзюк
Дыяна Серадзюк

Журналістку газэты «Новы час» Дзіяну Серадзюк пакаралі штрафам на 1350 рублёў за ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі». Па выніках першага паседжаньня матэрыялы вярнулі на дапрацоўку.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, сьведка-супрацоўнік міліцыі Сяргей Астаф’еў сказаў падчас суду, што летась 20 снежня ён сфатаграваў Дзіяну Серадзюк на мабільны тэлефон каля парку Янкі Купалы. Раней агучвалася, што здымак зроблены з камэры відэаназіраньня. Таксама міліцыянт даводзіў, што на акцыі яна не была пазначаная як журналістка і выкрыквала лёзунг «Жыве Беларусь».

Іншы міліцыянт Віталь Івашкоў мінулым разам гаварыў, што бачыў Серадзюк у прамежку паміж 18.00 і 18.30. Але ёсьць сьведкі, якія сьцьвярджаюць, што ў гэты час яна была зусім у іншай частцы сталіцы. Цяпер жа Івашкоў заявіў, што «сутыкнуўся з грамадзянкай» пры іншых абставінах. Паводле адкарэктаваных прызнаньняў, ён заўважыў яе прыкладна ў 21.00. Гэта і стала падставай сьцьвярджаць, што тая ўдзельнічала ў несанкцыянаванай акцыі.

Сама Дзіяна Серадзюк адмовілася сьведчыць супраць сябе.

Нягледзячы на недастатковую доказную базу, памылкі ў паказаньнях сьведак ды іншыя разыходжаньні, суд прызнаў журналістку вінаватай і пакараў штрафам у памеры 1350 рублёў.

Прамова Дзіяны Серадзюк пра міжнароднае і беларускае заканадаўства, якое гарантуе кожнаму грамадзяніну права на ўдзел у мірных сходах, была праігнараваная.

У 2017 годзе Серадзюк апраўдалі з прычыны даказанай хлусьні міліцыянтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG