Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грэмі» ва ўсіх асноўных намінацыях атрымала 18-гадовая амэрыканская сьпявачка Білі Айліш


Білі Айліш
Білі Айліш

У Лос-Анджэлесе прайшла 62-я ўрачыстая цырымонія ўручэньня музычнай прэміі Grammy. Больш за ўсё ўзнагарод, прычым у асноўных намінацыях, дасталася 18-гадовай амэрыканскай сьпявачцы і аўтарцы песень Білі Айліш (Billie Eilish).

Білі Айліш заваявала ўзнагароды ў намінацыях: «Запіс году», «Песьня году» (Bad Guy), «Альбом году» (When We All Fall Asleep, Where Do We Go?), «Найлепшы новы артыст» , а таксама «Найлепшы вакальны поп-альбом» (When We All Fall Asleep, Where Do We Go?), паведамляецца на сайце прэміі.

Дэбютны альбом Білі Айліш быў найбольш папулярным ва ўсясьветных рэйтынгах Spotify і Apple Music, а таксама беларускага сэгмэнту «Яндекс.Музыки», і выйшаў у лідэры пошукавых запытаў беларусаў у Google у 2019 годзе.

Амэрыканская рэпэрша Ліззо (Lizzo) атрымала ўзнагароды ў трох намінацыях — за «Найлепшае сольнае поп-выкананьне» (за песьню Truth Hurts), «Найлепшае традыцыйнае R & B-выкананьне» (за песьню Jerome) і «Найлепшы сучасны urban-альбом» (Cuz I Love You).

Прэміі за «Найлепшы рок-выступ» і «Найлепшую рок-кампазыцыю» (за песьню This Land) і «Найлепшы сучасны блюзавы альбом» атрымаў амэрыканскі музыка Гары Кларк-малодшы (Gary Clark Jr.).

Рэпер Lil Nas X, у якога, як і ў Білі Айліш, было шэсьць намінацый, атрымаў узнагароду за «Найлепшае музычнае відэа», а таксама разам са сьпеваком у стылі кантры Білі Рэй Сайрусам перамог у намінацыі за «Найлепшае поп-выкананьне дуэтам ці групай».

Гурт The Chemical Brothers атрымалі «Грэмі» за найлепшы танцавальны запіс (Got To Keep On) і найлепшы танцавальны / электронны альбом (No Geography).

У намінацыі «Найлепшы традыцыйны вакальны поп-альбом» узнагароду атрымаў Элвіс Кастэла (Look Now).

«Лепшым рок-альбомам» 2019 году прызнаны альбом Social Cues гурту Cage The Elephant.

«Найлепшы альтэрнатыўны альбом» — Father of the Bride амэрыканскага інды-рок гурту Vampire Weekend.

Усіх пераможцаў можна паглядзець тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG