Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская «Новая газета» апублікавала маніфэст супраць канстытуцыйнага перавароту і ўзурпацыі ўлады


Пратэсты ў Маскве, ліпень 2019
Пратэсты ў Маскве, ліпень 2019

«Новая газета» апублікавала 23 студзеня «маніфэст грамадзян Расеі» супраць канстытуцыйнага перавароту і ўзурпацыі ўлады. Тэкст звароту публічна падпісалі 20 чалавек, непублічныя подпісы зьбіраюць праз Google-форму.

Паводле маніфэсту, мэта канстытуцыйнага перавароту — пажыцьцёвае захаваньне ўлады Ўладзімера Пуціна і «ягонага карумпаванага рэжыму». У тэксьце адзначаюцца, што зьмены ў Канстытуцыю робяцца хутка, «з рытарычнымі і юрыдычнымі маніпуляцыямі, без рэальнай грамадзкай дыскусіі».

Што здарылася?

Пуцін прапанаваў пераразьмеркаваць паўнамоцтвы паміж галінамі ўлады, надзяліць паўнамоцтвамі Дзяржсавет і дазволіць звальняць судзьдзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў. Гэта самыя маштабныя палітычныя рэформы ў гісторыі Расеі пасьля прыняцьця Канстытуцыі ў 1993 годзе.

Многія экспэрты лічаць, што з дапамогай паправак Пуцін плянуе спрасьціць сабе захаваньне ўлады ў краіне пасьля завяршэньня яго прэзыдэнцкага тэрміну. У 2024 годзе Пуцін ня можа балятавацца ў прэзыдэнты Расеі ад таго, што Канстытуцыя забараняе яму займаць гэтую пасаду больш за два тэрміны запар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG