Новая міністар культуры Расеі Вольга Любімава выдаліла або схавала свае старыя пасады ў «Жывым журнале», у якіх называла сябе «некультурнымі чалавекам» і прызнавалася, што не разумее, што такое грамадзянская супольнасьць. Першым пра гэта паведаміў The Insider.
Мяркуючы па профілю, у блогу апублікавана 195 запісаў, але для большасьці карыстальнікаў яны недаступныя. Некаторыя запісы захаваліся ў вэб-архіве.
У блогу Любімава пісала, што «ні храна не культурны чалавек», паколькі «проста не пераносіць» опэру, балет, клясычную музыку, музэі, нічога не разумее ў артхаусным кіно. У іншай публікацыі яна распавядала, як знайшла свой стары асабісты дзёньнік, які вяла ў 16 гадоў. У ім яна апісвае, як у юнацтве паспрабавала наркотыкі. Яшчэ ў адным выдаленым допісе аўтарка спрабавала разабрацца, што такое грамадзянская супольнасьць.
Вольга Любімава заняла пасаду міністаркі культуры ў новым урадзе Расеі 21 студзеня. Да гэтага яна была кіраўніком дэпартамэнта кіно ў Мінкульце. Любімава з творчай сям’і, скончыла факультэт журналістыкі МДУ, а затым факультэт тэатразнаўства ГИТИСа.