Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладачанскі завод ня будзе судзіцца з «Рэгіянальнай газетай» за фота з прыбіральні


Маладачанскі завод парашковай мэталюргіі і «Рэгіянальная газета» дасягнулі міравога пагадненьня падчас суду супраць выданьня. Завод-пазоўнік адмовіўся ад сваіх ранейшых патрабаваньняў — публічна выбачыцца і абвергнуць матэрыял.

У кастрычніку 2019 году газэта апублікавала фота ад чытача, на якім відаць кавалкі гаспадарчага мыла, прывязаныя вяроўкамі да ракавінаў. Сьцьвярджалася, што фота зробленае ў прыбіральні заводу, а мыла прывязваюць, «каб ня скралі».

Дырэктар заводу Алег Тапалаў пазьней заявіў газэце, што фота «зрабіў нейкі правакатар»: фота сапраўды зрабілі ў прыбіральні заводу, але мыла там, казаў ён, не прывязвалі вяроўкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG