46-гадовая супрацоўніца швейнай майстэрні больш за 25 гадоў ужывала наркотыкі. За плячыма ў яе 9 судзімасьцяў. У зоне яна навучылася добра шыць. Аднак з судзімасьцю ўладкавацца на працу швачкай надзвычай цяжка, нягледзячы на запатрабаванасьць прафэсіі. Грамадзкае аб’яднаньне «Пазытыўны рух» арганізавала адмысловую швейную майстэрню для былых нарказалежных. Тут жанчыны вучацца дысцыпліне і ўменьню кантактаваць зь людзьмі.