Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін звольніў скандальнага генпракурора, чый сын «натхняе» байкераў разам зь Віктарам Лукашэнкам


Віктар Лукашэнка (у цэнтры) і сын адпраўленага цяпер у адстаўку генэральнага пракурора Расеі Арцём Чайка (справа) на мотафэстывалі ў Варонежы ў траўні 2019
Віктар Лукашэнка (у цэнтры) і сын адпраўленага цяпер у адстаўку генэральнага пракурора Расеі Арцём Чайка (справа) на мотафэстывалі ў Варонежы ў траўні 2019

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 20 студзеня адправіў у адстаўку генэральнага пракурора Юрыя Чайку. Той займаў гэты пост з чэрвеня 2006 году, а да гэтага сем гадоў быў міністрам юстыцыі Расеі. Выглядае, што адстаўка зьвязаная з узростам. Чайку ўжо 68 гадоў, а займаць пасады на грамадзянскай службе паводле расейскіх законаў можна толькі да 65 гадоў. На пасаду генэральнага пракурора Пуцін прапанаваў Ігара Краснова, намесьніка кіраўніка Сьледчага камітэту Расеі.

Старэйшы сын Юрыя Чайкі, Арцём, мае пасаду прэзыдэнта няўрадавай арганізацыі Міжнародны Кангрэс прамыславікоў і прадпрымальнікаў, у якой удзельнічаюць і беларускія бізнэсоўцы. Арцём Чайка неаднаразова браў ўдзел у зьлётах байкераў у Менску поплеч са старэйшым сынам Аляксандра Лукашэнкі, Віктарам.

Расейскі сайт TopGear, прысьвечаны аўтамабілям і матацыклам, назваў Арцёма Чайку і Віктара Лукашэнку «ідэйнымі натхняльнікамі» мотаклюбу H. O. G. Iron Birds Chapter, які аб'ядноўвае байкераў зь Беларусі і Расеі.

А ў сьнежні 2018 году Арцёма Чайку прызначылі намесьнікам старшыні эканамічнага савету пры амбасадары Расеі ў Беларусі.

У апошнія гады Юрый Чайка быў фігурантам некалькіх гучных расьсьледаваньняў расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і ягонага Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК). Самае гучнае зь іх выйшла 1 сьнежня 2015 году і расказвала пра бізнэс-атачэньне генпракурора, у прыватнасьці пра рэйдарскі захоп Арцёмам Чайкам рачнога параходзтва. Акрамя таго, у расьсьледаваньні ФБК казалася пра маёмасьць Арцёма Чайкі ў Грэцыі і Швайцарыі на мільёны даляраў.

Малодшы сын генпракурора Ігар Чайка, акрамя будаўнічага бізнэсу, займаецца ў Расеі перапрацоўкай сьмецьця і таксама быў фігурантам некалькіх скандалаў. У 2017 годзе ён стаў уладальнікам 60% акцый кампаніі «Хартыя», якая займаецца перапрацоўкай сьмецьця, пасьля чаго фірма выйграла дзясяткі тэндэраў на вываз сьмецьця па ўсёй Маскве.

Юры Чайка
Юры Чайка

Чайка тады заявіў, што за расьсьледаваньнем стаіць бізнэсовец Уільям Браўдэр, пасьля абвешчаны па расейскай тэлевізіі амэрыканскім і брытанскім шпіёнам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG