Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паднялі руку на помнік паэту? Ці на сымбаль Расеі?


Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску, 20 студзеня 2020 году
Помнік Аляксандру Пушкіну ў Менску, 20 студзеня 2020 году

Калі дарослы Ленін быў фактычна сымбалем савецкай дзяржавы, амаль такім самым, як сьцяг, герб і гімн, то Пушкін стаў нефармальным сымбалем не СССР, а менавіта Расеі.

Сьцісла:

  • З Аляксандра Пушкіна зрабілі адзін з сымбаляў Расеі.
  • Ягоны вобраз стаўся адным са знакаў расейскай каляніяльнай палітыкі.
  • Пушкін у тым не вінаваты, але ва ўмовах інфармацыйнай хвалі пра пагрозу аншлюсу Беларусі Пушкін успрымаецца як адзін з сымбаляў патэнцыйнага агрэсара.

«А палітінфармацыю хто за цябе падрыхтуе? Пушкін?» — пытаецца настаўніца ў вучня ў савецкай школе. «А лямпачку на лесьвічнай пляцоўцы хто выкруціў? Пушкін?» — абураецца работнік ЖЭСу. Як мінімум у пасьляваенным СССР Пушкін стаўся анэкдатычным пэрсанажам. Амаль такім самым, як Вовачка, — маленькі Ленін.

Калі дарослы Ленін быў фактычна сымбалем савецкай дзяржавы, амаль такім самым, як сьцяг, герб і гімн, то Пушкін стаў нефармальным сымбалем не СССР, а менавіта Расеі. Пры тым ледзь не ў кожным больш-менш буйным горадзе СССР была ці вуліца Пушкінская, ці бібліятэка імя Пушкіна. У большасьці населеных пунктаў Аляксандар Сяргеевіч, натуральна, ніколі не бываў. Паэтка Галіна Сіўчанка ў прыватнай размове прыгадала: «У Берасьці столькі ўстановаў носіць ягонае імя, што мы ў юнацтве жартавалі: мусіць ужо адшукацца шыльда «В этом доме жил и работал».

Савецкая, а сьледам расейская прапаганда давяла тэму Пушкіна да абсурду. У Беларусі паэт быў два разы ў жыцьці: праяжджаў у ссылку і назад. Днямі расейская амбасада ў Беларусі напісала, што жыцьцё і творчасьць Пушкіна «былі шчыльна зьвязаныя зь Беларусьсю». У сеціве сьмяюцца. Ужо не да творчай спадчыны.

Калі расейскія дзяржаўныя прапагандысты апошніх ста гадоў хацелі зрабіць з Пушкіна сынонім слова «Расея», то ў іх атрымалася. Для народжаных у сярэдзіне 1990-х ён і праўда найперш сымбаль Расеі, а пасьля ўжо хтосьці іншы. Зрэшты, калі б замест Пушкіна стаяў помнік балалайцы ці матрошцы, яго б чакаў той самы лёс — пэрформанс (альбо вандалізм, як каму больш зручна думаць).

Калі ўжо які месяц запар гучыць тэма хуткага і немінучага паглынаньня Беларусі Расеяй, то навошта дзівіцца ці абурацца з таго, што хтосьці паднімае руку на сымбалі Расеі.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG