Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ надаў ступень Ганаровага доктара выбітнаму дзеячу беларускай эміграцыі Вітаўту Кіпелю


Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

14 студзеня Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) аднагалосна прыняў рашэньне аб наданьні ступені Ганаровага доктара выбітнаму дзеячу беларускай эміграцыі Вітаўту Кіпелю «за самаадданасьць справе беларускай асьветы і культуры замежжа».

Д-р Вітаўт Кіпель — выпускнік беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, доктар мінэралёгіі Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту, доўгачасовы выканаўчы дырэктар Дасьледнага цэнтру навукі і тэхналёгіі Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі.

З 1982 году д-р Кіпель займае пасаду старшыні адной з найбольш уплывовых беларускіх навуковых ўстановаў замежжа — Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

На працягу 1960–1980-х гадоў стала супрацоўнічаў з беларускай рэдакцыяй «Радыё Свабода».

Сярод найбольш грунтоўных акадэмічных унёскаў д-ра Кіпеля — праца «Беларусы ў ЗША», выдадзеная па-беларуску ў 1993 годзе і па-ангельску ў 1999 годзе. 600-странічная праца дагэтуль застаецца каштоўнай крыніцай ведаў аб гісторыі беларускай справы ў ЗША.

З моманту заснаваньня ЭГУ у 1992 годзе ступень Ганаровага доктара была нададзена такім выбітным дзеячам культуры, палітыкі і мастацтваў, як айцец Аляксандр Надсан, Алесь Разанаў, Кшыштаф Занусі, праф. Сяргей Аверынцаў, д-р Джонатан Фэнтан, д-р Ганс-Герт Пётэрынг, праф. Альгірдас Бразаўскас і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG