Лінкі ўнівэрсальнага доступу

59% беларусаў ня вераць у пазытыўныя зьмены ў краіне


Гэта найгоршы паказьнік сярод дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».

Сярод 6 краін, якія ўдзельнічаюць ва Ўсходнім партнэрстве, з найбольшым пэсымізмам да станоўчых зьменаў у краіне ставяцца беларусы. 59% беларусаў ня верыць у пазытыўную будучыню ў Беларусі. Гэта вынікі апытаньня ў краінах Усходняга партнэрства пад эгідай ЭЗ.

Такое апытаньне праводзіцца штогод, і паказчыкі па Беларусі мала зьмяняюцца. Пра гэта Свабодзе распавёў Андрэй Елісееў, дырэктар EAST Center, кіраўнік аддзелу маніторынгу Міжнароднай стратэгічнай сеткі дзеяньняў для бясьпекі (iSANS).

«У апошнія тры гады па Беларусі найменшы аптымізм сярод усіх краін-удзельніц. Паказальны прыклад Армэніі, дзе быў нізкі ўзровень аптымізму адносна будучыні — 34% ў 2018 годзе. Але ў 2019 — ужо 70%, на гэта відавочна паўплывала аксамітная рэвалюцыя. У Беларусі вялікая паняверка наконт зьменаў, што пацьвярджаецца і іншымі апытаньнямі», — кажа Андрэй Елісееў.

У Азэрбайджане 68% вераць у пазытыўныя зьмены, ва Украіне — 45%, у Малдове — 49%, у Грузіі — 59%. У Беларусі толькі 39% вераць у пазытыўныя зьмены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG