У 1945 годзе адбылося апошняе вялікае ўразаньне тэрыторыі БССР. На карысьць суседняй Польшчы перайшла большая частка былой Беластоцкай вобласьці. У новым падкасьце з праекту «Як малявалі межы Беларусі» ідзе гаворка пра тое, што згубленая Беласточчына — гэта ня самы горшы варыянт, які мог напаткаць Савецкую Беларусь пасьля вайны.
У чарговым выпуску падкаст-сэрыялу «Межы Беларусі» аўтары Свабоды Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч размаўляюць пра тое, як Польшча ад 1943 года намагалася атрымаць ад Сталіна Горадню, Ліду, Ваўкавыск і Ашмяны — амаль палову сучаснай Горадзенскай вобласьці. А вось Беласточчына для палякаў была зусім не прыярытэтнай.
У папярэдніх выпусках «Межаў Беларусі» слухайце:
- Як у 1939-м Хрушчоў адразаў ад Беларусі Палесьсе і Белавескую пушчу.
- Як у 1944-м расейцы спрабавалі «інтэграваць» паўночную Беларусь.
- Як БССР магла ўключыць у сябе палову Польшчы аж да Варшавы.
- Чаму ў 1940 годзе да Літвы адышлі Друскенікі, Салечнікі і Сьвянцяны
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.