Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пошукі жыцьця па-за Сонечнай сыстэмай сталі лягчэйшымі


Плянэтная сыстэма зоркі TRAPPIST-1 у сузор'і Вадаліва, выяўленая ў 2016-2017 гг.
Плянэтная сыстэма зоркі TRAPPIST-1 у сузор'і Вадаліва, выяўленая ў 2016-2017 гг.

Амэрыканскія астраномы распрацавалі новы мэтад выяўленьня кіслароду на экзаплянэтах (плянэтах па-за Сонечнай сыстэмай), што можа дапамагчы ў пошуках жыцьця на іх.

Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN, спасылаючыся на нядаўнюю навуковую публікацыю ў часопісе Nature Astronomy.

Наяўнасьць кіслароду ў атмасфэры плянэты лічыцца абавязковай, хоць і не дастатковай, умовай існаваньня жыцьця на плянэце. Праблема ў тым, што кісларод у атмасфэры плянэты можа паходзіць як з «жывых» крыніц (яго ствараюць расьліны ў працэсе фотасынтэзу), так і зь «мёртвых» — ён можа ўтварацца ў выніку выпарваньня вады з паверхні плянэты (на якой ніякага жыцьця няма) і распаду малекулаў вады на вадарод і кісларод.

Новы мэтад выяўленьня кіслароду грунтуецца на рэгістрацыі ўнікальнага электрамагнэтычнага сыгналу, які высылаюць малекулы кіслароду пры сутыкненьнях у атмасфэры. Гэты сыгнал можна будзе рэгістраваць новым тэлескопам амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA, які пачне працаваць у наступным годзе.

Сутыкненьне малекул кіслароду зьяўляецца ключавым момантам у новым пошукавым мэтадзе, таму што малекулы блякуюць інфрачырвонае сьвятло з тэлескопа, ствараючы ў спэктры ўзоры, якія дапамагаюць вызначыць склад атмасфэры плянэты.

На сёньня астраномы ўжо выявілі больш за чатыры тысячы экзаплянэтаў, то бок плянэтаў па-за межамі Сонечнай сыстэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG