Суды пройдуць у чатырох гарадах: Віцебску, Лідзе, Менску і Пінску, паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна».
У канцы мінулага года ўжо прайшлі дзясяткі судоў над удзельнікамі сьнежаньскіх акцый пратэстаў. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) 11 чалавек былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак.
На гэтым тыдні пройдуць суды над палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, пісьменьнікамі і актывістамі. Сярод тых, каго выклікалі ў суд – паэт Уладзімер Някляеў, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, палітыкі Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Казлоў, Юрась Губарэвіч, Юрась Белянькі, журналісты Вольга Быкоўская і Дзіяна Серадзюк, блогер Эудаард Пальчыс. Увесь сьпіс можна пабачыць на сайце «Вясны».