Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі праіранскіх фармаваньняў зьнялі аблогу амбасады ЗША ў Багдадзе


Партрэты загінулых у выніку авіяўдараў ЗША членаў "Хэзбалы" на сьцяне амбасады ЗША ў Багдадзе.
Партрэты загінулых у выніку авіяўдараў ЗША членаў "Хэзбалы" на сьцяне амбасады ЗША ў Багдадзе.

Удзельнікі праіранскіх фармаваньняў і актывісты, якія іх падтрымліваюць, зьнялі аблогу амбасады ЗША ў Багдадзе. Ірацкія сілы бясьпекі ўзялі пад кантроль пэрымэтар дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў ірацкай арміі.

31 сьнежня ўдзельнікі пратэстаў у сталіцы Іраку спрабавалі ўзяць штурмам комплекс пасольскіх будынкаў і ўварваліся на яго тэрыторыю. Нападнікі былі адагнаныя сіламі бясьпекі і разьбілі лягер побач са сьценамі амбасады.

Раніцай у сераду паўторная спроба прарыву на тэрыторыю была спыненая амэрыканскімі вайскоўцамі з выкарыстаньнем сьлезацечнага газу.

Людзі, што сабраліся каля амбасады, пратэставалі супраць авіяўдараў ЗША па базах шыіцкага руху «Хэзбала», у якіх загінулі ня менш за 25 чалавек.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у нападзе на пасольскі комплекс Іран, ў Тэгеране абвінавачваньні адвяргаюць.

Міністар абароны ЗША Марк Эспэр праанансаваў разьмяшчэньне ў рэгіёне 750 дэсантнікаў. Пазьней да іх далучацца яшчэ чатыры тысячы вайскоўцаў, паведаміла выданьне Military Times. Яны далучацца яшчэ прыкладна да чатырнаццаці тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, якія ўмацавалі фарміраваньні ЗША ў рэгіёне пасьля абвастрэньня сытуацыі вакол Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG