Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Адама Станкевіча


Сьвятар Адам Станкевіч
Сьвятар Адам Станкевіч

Падзеі 6 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 студзеня 1892 году нарадзіўся Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар, гісторык і літаратуразнаўца, выдавец. Адам Станкевіч — аўтар літаратурных партрэтаў дзеячоў гісторыі і культуры Беларусі, кніг і брашураў, у якіх распрацоўвалася нацыянальная гістарыяграфічная канцэпцыя.

Таксама ў гэты дзень

1582 — Іван Жахлівы перадаў Рэчы Паспалітай Лівонію, Полацак і Вяліж. У сваю чаргу, Стэфан Баторы перадаў Маскоўскай дзяржаве Вялікія Лукі і Пскоўскія землі. Гэта азначала сканчэньне ваенных дзеяньняў у Лівонскай вайне.

1896 — у Парыжы адбылася прэм’ера аднаго зь першых фільмаў братоў Люм’ер — «Прыезд цягніка на вакзал Ля-Сьёта». Акрамя таго, у гэтым фільме ўпершыню ў адным кадры людзей зьнялі агульным, сярэднім і буйным плянам.

1928 — пачаў выходзіць беларускі каталіцкі часопіс Chryścijanskaja Dumka.

1950 — пачала рэгулярнае вяшчаньне беларуская служба Радыё Ватыкана.

1977 — была надрукаваная «Хартыя-77» — дакумэнт, у якім дысыдэнты Чэхаславаччыны патрабавалі ад камуністычнага рэжыму ўсяго таго, што ён дэкляраваў на словах. У прыватнасьці, выконваць Канстытуцыю ЧССР і паважаць правы чалавека. Адным з заснавальнікаў «Хартыі-77» стаў Вацлаў Гавэл.

2007 — беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі правёў першы матч у НХЛ.

2009 — адбылося першае ўзнагароджаньне беларускім ордэнам Воінскай Славы. Першы і дагэтуль адзіны кавалер ордэна — Леанід Мальцаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1412 — Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі.

1822 — Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які знайшоў старажытную Трою.

1914 — Мікалай Чураба, беларускі мастак.

1919 — Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

1946 — Сыд Барэт, заснавальнік гурту Pink Floyd, пачынальнік псыхадэлічнага року.

1954 — Уладзімер Марук, беларускі паэт, перакладчык.

У памяці

1943 — у менскай турме СД памёр Антон Неманцэвіч, каталіцкі сьвятар бізантыйскага і лацінскага абрадаў, манах-езуіт, першы экзарх беларускага экзархату грэка-каталіцкай царквы.

1945 — у Варшаве памерла Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка.

У касьцёле Сьвятога Роха перапахавалі парэшткі Магдалены Радзівіл
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:48 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG