Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Яраслава Гашака


Яраслаў Гашак
Яраслаў Гашак

Падзеі 3 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

3 студзеня 1923 году памёр Яраслаў Гашак, чэскі пісьменьнік.

Таксама ў гэты дзень

1906 — у Менску пачала выдавацца расейская нацыяналістычная газэта «Минское слово».

1925Бэніта Мусаліні распусьціў парлямэнт і прыняў тытул «Дучэ».

1959 — Аляска была прызнаная 49-м штатам ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся

1850 — Соф’я Кавалеўская, матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка, першая ў сьвеце жанчына-прафэсар. Яна зьявілася на сьвет у Маскве ў беларускай шляхецкай сям’і Корвін-Крукоўскіх.

1905 — Уладзімер Хадыка, беларускі паэт.

1944 — Міхась Раманюк, беларускі этнограф. Заснаваў часопіс «Мастацтва Беларусі» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзеньне», які складаецца з архіўных фатаздымкаў ды фатаздымкаў, зробленых аўтарам падчас экспэдыцыяў 1967-1980 гадоў.

1958 — ў Нью-Ёрку нарадзіўся журналіст і сьпявак Багдан Андрусышын (Данчык). Скончыў Унівэрсытэт Ню-Ёрку са ступеньню бакаляўра журналістыкі. Працуе на Свабодзе з 1992 году. Як музыка, ён выдаў 6 альбомаў беларускіх песень.

У памяці

1951 — памёр Ёсіф Лангбард, архітэктар, які запраектаваў Опэрны тэатар, Дом ураду, Дом афіцэраў і Акадэмію навук у Менску. Нарадзіўся Лангбард у габрэйскай сям’і ў Бельску на Падляшшы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG