Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі пасол: Расея і Беларусь могуць падпісаць праграму інтэграцыі ў пачатку году


Дзьмітры Мезенцаў
Дзьмітры Мезенцаў

Масква і Менск маюць добрыя шанцы выйсьці на падпісаньне праграмы дзеяньняў па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўжо ў пачатку наступнага году, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў «Известиям».

«Спэцыяльна сьпяшацца з выхадам на падпісаньне праграмы дзеяньняў няправільна. У нас няма неабходнасьці ладзіць нейкую гонку або штучнае спаборніцтва — пасьпець за адзін дзень ці за адзін тыдзень. Нашмат важней не прапусьціць зьмястоўныя моманты і прынцыповыя інтарэсы абодвух бакоў. Пры гэтым мяркую, што ёсьць добры шанец выйсьці на падпісаньне гэткіх значных дакумэнтаў у пачатку наступнага году», — сказаў расейскі пасол.

Мезенцаў падкрэсьліў, што рэалізацыя дарожных карт ідзе і павінна ісьці «пакетным прынцыпам». «Важна не выдзіраць з усяго пакета прапановаў адну або другую карту — яны павінны разглядацца і рэалізоўвацца ў комплексе», — адзначыў дыплямат.

Пры гэтым Мезенцаў зазначыў, што пытаньне аб цане на расейскі газ для Беларусі на наступны год наогул не ўваходзіць у тую або іншую дарожную карту. «Карты вызначаюць макраўмовы і базавыя прынцыпы фармаваньня адзінай эканамічнай, сельскагаспадарчай, прамысловай, тарыфнай, мытнай палітыкі», — растлумачыў кіраўнік дыпляматычнай місіі.

Першапачаткова дакумэнт пад назвай «Праграма дзеяньняў Беларусі і Расеі па рэалізацыі палажэньняў дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы» кіраўнікі дзьвюх краін Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, як чакалася, меліся падпісаць 8 сьнежня а затым 20 сьнежня. Аднак гэтага не адбылося, а зьмест дарожных карт па-ранейшаму недаступны для грамадзкасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG