Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне прайшоў пікет супраць інтэграцыі з Расеяй


Пікет супраць інтэграцыі з Расеяй.
Пікет супраць інтэграцыі з Расеяй.

Каля беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў ЗША ў Вашынгтоне 27 сьнежня прайшоў пікет пад лёзунгам «Не саюзу з Расеяй!». Арганізатарам выступіла «Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» (БАЗА).

Нягледзячы на калядныя вакацыі, у акцыі прынялі ўдзел больш за дзясятак беларусаў, якія жывуць у ЗША. Удзельнікі пікету лічаць, што НАТА і краіны Захаду не будуць бараніць незалежнасьць Беларусі, калі самі беларусы не пачнуць супраціўляцца ціску з боку Масквы.

«Гэты пратэст накіраваны, у першую чаргу, супраць небясьпечнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі па паглыбленьні інтэграцыі з Расеяй. Пастка, у якой апынулася Беларусь, зьяўляецца вынікам рашэньняў менавіта прэзыдэнта Беларусі, які за 25 гадоў кіраваньня зрабіў нашу краіну цалкам залежнай ад Крамля і падпісаў пагадненьне, якое зьяўляецца дарожнай мапай па ўваходжаньню Беларусі ў склад Расеі», — перакананы дырэктар па палітыцы і сувязях з грамадзкасьцю БАЗА Валерый Кавалеўскі.

«Пагаршае сытуацыю тое, што адначасова Лукашэнка пазбавіў Беларусь нармальных адносін з краінамі, якія заўсёды хацелі бачыць яе незалежнай, сувэрэннай, дэмакратычнай і пасьпяховай. У выніку, Беларусь у сьвеце ўспрымаюць як сатэліта Расеі, няздольнага на самастойную зьнешнюю палітыку», — падкрэсьліў Кавалеўскі.

Раней хваля антырасейская пратэстаў з удзелам беларусаў пракацілася па розных гарадах Злучаных Штатаў. Людзі выйшлі на вуліцы Нью-Ёрка, Маямі, Лос-Анжэлеса і Філядэльфіі.

«Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» (БАЗА) — афіцыйна зарэгістраваная ў ЗША арганізацыя беларусаў, выхадцаў з Беларусі, а таксама людзей, якія эмацыйна, генеялагічна або іншым спосабам зьвязаныя з Беларусьсю. Арганізацыя існуе з 1949 года. На сёньняшні дзень зьяўляецца найбуйнейшай і самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG