Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі пройдуць трэція за 11 месяцаў парлямэнцкія выбары


Ілюстрацыйнае фота. Падчас галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Ерусаліме 9 красавіка 2019 году
Ілюстрацыйнае фота. Падчас галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Ерусаліме 9 красавіка 2019 году

У ноч на 12 сьнежня ізраільскі парлямэнт (Кнэсэт) прагаласаваў за самароспуск і зацьвердзіў закон аб правядзеньні 2 сакавіка 2020 году другіх паўторных і трэціх за 11 месяцаў парлямэнцкіх выбараў, піша Deutsche Welle.

У гэтую ноч скончыўся 21-дзённы тэрмін, адведзены дэпутатам на трэцюю і апошнюю спробу сфармаваць урадавую кааліцыю. Да гэтага кіраўнік партыі «Лікуд», прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу і кіраўнік апазыцыйнага блёку «Кахоль-лаван» Бэні Ганц па чарзе спрабавалі сфармаваць урад за адведзеныя кожнаму для гэтага 28 дзён, але пацярпелі няўдачу.

Біньяміну Нэтаньягу 21 лістапада былі выстаўленыя абвінавачаньні ў махлярстве, карупцыі і дзяржаўнай здрадзе. Адзін з выпадкаў тычыцца падазрэньня ў тым, што Нэтаньягу, быўшы міністрам сувязі, даў кампаніі Bezeq юрыдычныя льготы. За гэта СМІ, якое належыць канцэрну, павінна было асьвятляць дзейнасьць Нэтаньягу станоўча. Таксама сьцьвярджаецца, што Нэтаньягу і ягоная сямʼя з 2007-га па 2016 год прымалі ад двух бізнэсоўцаў падарункі на агульную суму ў 1 мільён шэкеляў (каля 230 000 эўра).

Выбары ў Кнэсэт адбыліся 17 верасьня. Партыя «Лікуд» атрымала 31 месца ў парлямэнце, «Кахоль-Лаван» — 33. Усяго ў Кнэсэце 120 месцаў, таму ніводная палітычная сіла ня мае большасьці ў 61 мандат і ня можа сфармаваць урад самастойна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG