Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачку Пуціна працаўладкавалі ў спартовую раду Расеі


Кацярына Ціханава на выступе ў 2014 годзе
Кацярына Ціханава на выступе ў 2014 годзе

Кіраўніца расейскага фонду «Иннопрактика» Кацярына Ціханава, якую называюць дачкой Уладзіміра Пуціна, увайшла ў раду па разьвіцьці фізкультуры і масавага спорту пры ўрадзе Расеі. Пры гэтым яна не ўваходзіць у склад аналягічнай рады пры прэзыдэнце.

Кацярына Ціханава згаданая ў сьпісе як гендырэктар Фонду падтрымкі навукова-праектнай дзейнасьці студэнтаў, асьпірантаў і маладых навукоўцаў «Нацыянальнае інтэлектуальнае разьвіцьцё».

Склад новай рады сфармаваны на гэтым тыдні, ён зоймецца «выпрацоўкай узгодненых рашэньняў па грамадзка значных ініцыятывах», зьвязаных са спортам і фізкультурай.

Раду ўзначаліла намесьніца кіраўніка ўраду Вольга Галадзец. У яго ўключаныя некалькі фэдэральных чыноўнікаў, чэмпіёнка сьвету па фігурным катаньні Ірына Слуцкая, савецкі і расейскі трэнэр па фігурным катаньні Тацяна Тарасава, некалькі кіраўнікоў фэдэрацый і дачка міністра абароны Расеі Сяргея Шойгу Ксенія, прадстаўленая як арганізатар паўмаратону.

  • Кацярыну Ціханаву з 2014 году называюць дачкой прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, сам ён не камэнтуе гэтую інфармацыю.
  • У 2014 годзе Ціханава заняла другое месца на чэмпіянаце Расеі па акрабатычным рок-н-роле. На спаборніцтвах яна прадстаўляла школу ў маскоўскім раёне Хамоўнікі. У 2016 годзе тэлеканал «Дождь» паведамляў, што школе пабудуюць у Падмаскоўі новы цэнтар для гэтага віду спорту зь верталётнай пляцоўкай. Будаўніцтва плянавалі завяршыць да канца 2019 году.

28-гадовая дачка міністра абароны Расеі Ксенія Шойгу, згодна з профiлем на сайце «Гонкі», цяпер працуе ў «Газпромбанку». Забегі зь перашкодамі «Гонка Герояў» Ксеніі Шойгу спансуюць дзяржаўныя кампаніі і фонд Ахмата Кадырава, — пісаў цэнтар «Дасье» са спасылкай на выданьне RussianGate.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG