Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок


Стас Шашок
Стас Шашок

Затрыманы актывіст Legalize Belarus, экс-кандыдат у дэпутаты парлямэнту ад «Моладзевага блёку»​ ​Стас Шашок.

Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле актуальнай інфармацыі ён зьмешчаны ў Ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Затрымліваў яго Цэнтральны РУУС.

Першапачаткова Стасава маці паведаміла, што хутчэй за усе яго павезьлі ў Маскоўскі РУУС. Аднак прадстаўніцы праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва» у Маскоўскім РУУС паведамілі, што Стаса Шашка ў іх няма.

Пазьней паплечніца Стаса Шашка па «Моладзевым блёку», таксама экс-кандыдатка ў дэпутаты Алана Гебрэмарыям напісала ў сваім Фэйсбуку: «Нам патэлілі з Кастрычніцкага ці Цэнтральнага РАУС, яго павезлі на ЦІП». (Маецца на ўвазе Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.)

Стас Шашок удзельнічаў у акцях пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія адбыліся ў Менску ў гэтым месяцы. Сёньня ў Менску пачаліся суды актывістаў за ўдзел у гэтых акцыях, суды працягнуцца яшчэ некалькі дзён.

Падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія адбыліся 17 лістапада, кандыдат у дэпутаты ад «Моладзевага блёку» Стас Шашок, калі галасаваньне на выбарах ужо скончылася, прыйшоў на падлік галасоў на адзін з участкаў акругі, дзе ён балятаваўся. Тамсама быў назіральнікам яго паплечнік Пётар Маркелаў.

Калі Шашок убачыў, што за яго паводле пратаколу камісіі агулам прагаласавала толькі 46 чалавек, ён абурыўся і пачаў спрачацца. У выніку Маркелаў быў затрыманы, суд пакараў яго 14 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG