Падзеі 26 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дата дня
26 сьнежня 1991 году Савет Рэспублік Вярхоўнага Савету СССР прыняў дэклярацыю пра спыненьне існаваньня СССР у сувязі з утварэньнем СНД. Такім чынам Савецкі саюз спыніў існаваньне як суб’ект міжнароднага права.
Таксама ў гэты дзень
1926 — выйшаў на экраны адзін зь першых беларускіх мастацкіх фільмаў, «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».
1973 — прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пётр Клімук.
У гэты дзень нарадзіліся
1893 — Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік камуністычнага Кітаю у 1949-1976 гадах.
1893 — Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар.
1937 — Уладзімер Гніламёдаў, беларускі літаратуразнаўца, акадэмік.
У памяці
1937 — памёр Антон Ждановіч, беларускі актор тэатру.
1937 — памёр Мікалай Касьпяровіч, беларускі этнограф і мовазнаўца.