Tut.by паглядзеў, колькі абанэнтаў налічваецца ў беларускіх апэратараў МТС, А1, life:), а таксама як гэтая лічба зьмянілася за апошнія 5 гадоў.
Які апэратар самы буйны? МТС, апэратар мае 5,6 мільёна абанэнтаў, паводле апошняй справаздачы кампаніі. За год колькасьць карыстальнікаў вырасла на 3,57%, летась у іх было 5,4 мільёна.
Паслугамі А1 у Беларусі карыстаюцца 4,88 мільёна абанэнтаў. За год ад паслуг апэратара адмовіліся 0,54% абанэнтаў. У трэцім квартале 2018 году тагачасным Velcom карысталіся 4,9 мільёна чалавек.
Найменш абанэнтаў мае life:), у студзені–верасьні 2019 году апэратар меў 1,5 мільёна абанэнтаў. У папярэднія 3 гады іх было 1,6 мільёна, адток склаў 6,25%.
Адкуль зьвесткі? Інфармацыя пра колькасьць абанэнтаў узятая з публічных справаздач груп кампаній, у якія ўваходзяць апэратары. На момант публікацыі кампаніі маюць справаздачы за трэці квартал 2019 году.