Днём 23 сьнежня выйшаў на волю актывіст Legalize Belarus і былы назіральнік на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад «Моладзевага блёку» Пётра Маркелаў. Яго арыштавалі на 14 сутак за тое, што падчас парламенцкіх выбараў ён патрабаваў справядлівага пераліку галасоў. Яго асудзілі за «хуліганства» і «непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні». Актывіста вызвалілі на гадзіну раней за належны час, але сябры Маркелава ўсё адно сустрэлі яго на волі.