Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы назваў «ілжывымі» выказваньні Пуціна


Заявы прадстаўнікоў уладаў Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку прэзыдэнта Уладзімера Пуціна адносна пачатку другой усясьветнай вайны «уяўляюць сабой ілжывую карціну падзей».

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы адносна выказваньняў прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна пра тое, што другую ўсясьветную вайну разьвязала Мюнхенская змова з удзелам Польшчы.

Паводле польскага МЗС, гэта нагадвае «прапагандысцкія выказваньні эпохі сталінскага таталітарызму, якія асудзіў нават савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў».

«Словы прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі падрываюць сумесную працу польскіх і расейскіх экспэртаў, а таксама дасягненьні яго папярэднікаў — Міхаіла Гарбачова і Барыса Ельцына, якія, нягледзячы на цяжкасьці, спрабавалі знайсьці шлях ісьціны і прымірэньня ў польска-расейскіх адносінах», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Паводле Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, другая ўсясьветная вайна пачалася з агрэсіі Германіі і Савецкага Саюза супраць Польшчы ў 1939 годзе. Падставай да ўзброенай агрэсіі стала іх узаемнае пагадненьне ад 23 жніўня 1939 года, вядомае як «пакт Молатава-Рыбэнтропа». Паводле Інстытута, Польшча ня ўдзельнічала ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі 1938 года.

19 сьнежня прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сказаў, што Савецкі Саюз быў апошняй дзяржавай Эўропы, якая падпісала зь Нямеччынай пакт аб ненападзе. Ён сказаў, што «Польшча сама паўдзельнічала ў разьдзеле Чэхаславаччыны».

Паводле Пуціна, савецкія войскі зайшлі ў Польшчу «пасьля таго, як польскі ўрад страціў кантроль за сваімі ўзброенымі сіламі і за тым, што адбываецца на тэрыторыі Польшчы, і сам знаходзіўся ўжо дзесьці ў раёне польска — румынскай мяжы».

Расейска-польскія экспэрты працуюць у Камісіі па складаных пытаньнях гісторыі двухбаковых адносінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG