Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеапытаньні РБК сьведчаць, што беларусы і расейцы ня хочуць паглыбленьня інтэграцыі


Расейскі дзелавы тэлеканал РБК перад сустрэчай Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, заплянаванай на 20 сьнежня, правёў апытаньне сваёй аўдыторыі з ацэнкай пэрспэктыў інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Тэлеканал апытаў сваіх гледачоў праз тэлеграм-канал і ў сацсетцы «УКантакце».

На час выхаду сюжэту адказы на пытаньне «Вы за эканамічную інтэграцыю зь Беларусьсю?» былі разьмеркаваныя наступным чынам:

  • Навошта, у нас і так саюзная дзяржава — 32%
  • Нават саюзная дзяржава ня выгадная Расеі — 26%
  • Мне ўсё роўна — 23%
  • Вядома, агульная эканоміка на карысьць — 11%
  • Даўно пара абʼяднацца, гэта ж нашы людзі — 8%​

Галасаваньне ў «Тэлеграме» працягвалася і пасьля выхаду сюжэту ў эфір. Вось яго вынікі на гэты час:

Журналісты тэлеканалу таксама спыталіся людзей на вуліцах Менску пра тое, на якіх умовах Беларусь гатовая падтрымаць інтэграцыю з Расеяй.


Абсалютная большасьць апытаных выказалася супраць палітычнай інтэграцыі з Расеяй, за захаваньне беларускага сувэрэнітэту, за партнэрскія эканамічныя стасункі як раўнапраўных краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG