Драўляную мапу-пазл «Жывёльны і расьлінны сьвет Беларусі» з дапоўненай рэальнасьцю выпусьціла «Белкартаграфія», паведамляе сайт прадпрыемства.
Яна складаецца з 29 драўляных элемэнтаў. Каб «ажывіць» жывёлін на мапе, неабходна спампаваць бясплатную праграму «Белкартаграфія» з Google Play і AppStore.
Падобную мапу з дапоўненай рэальнасьцю прадпрыемства стварыла ўпершыню.
У мабільнай праграме «Белкартаграфія» таксама даступныя інтэрактыўная мапа «Мая Радзіма Беларусь», атляс «Вялікія вынаходзтвы сьвету» і мапа для дзяцей «Падарожжа па Менску». У дадатку можна выбраць мову: беларускую, расейскую або ангельскую.