Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік унутраных войскаў назваў укідам прызнаньні экс-байца «СОБРу»


Акцыя памяці зьніклых палітыкаў у Менску, 16 верасьня
Акцыя памяці зьніклых палітыкаў у Менску, 16 верасьня

Кіраўнік унутраных войскаў у 1999–2000 гадах Юры Сівакоў назваў інтэрвію экс-байца «СОБРу» аб зьніклых палітыках укідам перад сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна 20 сьнежня, піша «Наша Ніва».

Што адбылося?

Deutsche Welle (Нямецкая хваля) апублікавала відэа, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.




Што сказаў Сівакоў?

  • «Матэрыял такі дыхтоўны, зроблены прафэсійна, на высокім тэхнічным узроўні і, адчуваецца, на добрай такой кухні. Галоўнае — своечасова. Калі ў нас там сустрэча Лукашэнкі і Пуціна? 20 сьнежня? І мне здаецца, што гэта нават не дэсэрт, а толькі закуска. Павінны яшчэ зьявіцца і першая страва, і другая, і трэцяя. Пра гэтую кухню можна толькі здагадвацца. Мне здаецца, што такія казыры загадзя рыхтуюцца. Яны дзесьці ляжаць, чакаюць моманту ісьціны, укідваньня ў грамадзтва. Але я хачу сказаць, што гэты матэрыял з усіх тых, што былі раней, самы прафэсійны».
  • Сівакоў пацьвердзіў сваю мянушку «дзед», якую называў Гараўскі. «Усё астатняе, што там напісана, я сам прачытаў, як дэтэктыўны раман». Гараўскі сьцьвярджаў, што Сівакоў ведаў пра апэрацыі выкраданьня апазыцыйных палітыкаў.
  • Сівакоў ня ведаў Гараўскага, бо такіх салдатаў у яго падпарадкаваньні было 15 тысяч.

Сёлета ў верасьні, да 20-годзьдзя зьнікненьня Ганчара і Красоўскага, Свабода выпусьціла відэа, у якім мы паказалі, хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара і як зьнікненьні паўплывалі на далейшую гісторыю краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG