Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 разоў ад пачатку году мяняліся цэны на аўтамабільнае паліва 


Аўтазалівачная станцыя
Аўтазалівачная станцыя

Канцэрн «Белнафтахім» чарговым разам падвысіў кошты на бэнзін і дызэльнае паліва. Такім чынам, 15 сьнежня на аўтазалівчных станцыях адбылася 26-я адпачатку году замена цэньнікаў.

«З улікам росту кошту нафты, якую набываюць беларускія НПЗ, цана на аўтамабільнае паліва павялічваецца на 1 капейку», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства.

Цяпер кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складае 1,62 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,72 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,94 рубля, дызпаліва — 1,72 рубля.

Адметна, што месяц таму прэм’ер-міністар Сяргей Румас заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што ўрад ня бачыць перадумоваў для падаражэньня паліва.

«Кошт нафты стабільны, эканоміка нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляе працаваць пры тым узроўні цэнаў на паліва, які сфармаваўся», — адзначыў тады кіраўнік ураду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG