Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае з краіны нямецкіх дыпляматаў


Амбасада Нямеччыны ў Маскве
Амбасада Нямеччыны ў Маскве

Расея назвала двух нямецкіх дыпляматаў пэрсонамі нон грата. Амбасадару Нямеччыны паведамілі пра гэта, выклікаўшы ў МЗС Расейскай Фэдэрацыі.

Нямецкіх дыпляматаў высылаюць з Расеі ў адказ на абвяшчэньне 4 сьнежня двух супрацоўнікаў пасольства РФ пэрсонамі нон грата.

Нямецкія ўлады аб'явілі аб высылцы расейскіх дыпляматаў у сувязі са справай аб забойстве сёлета ў Бэрліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі.

Нямецкая пракуратура лічыць, што забойства ўчынена «на даручэньне дзяржаўных органаў Расейскай Фэдэрацыі», і сьцьвярджае, што расейскі бок ня ўдзельнічае ў расьсьледаваньні. Расея гэта адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG