Падзеі 18 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
18 сьнежня 1917 году ў Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс, які праходзіў да 31 сьнежня 1917 году. Зьезд абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне.
Падчас паседжаньня можна было заўважыць розьніцу ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі з захаду і ўсходу Беларусі. І калі першыя казалі пра будзь-якую форму аўтаноміі альбо незалежнасьць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расеі. У ноч з 30 на 31 сьнежня 1917 году зьезд быў разагнаны бальшавікамі.
Таксама ў гэты дзень
1865 — прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.
1882 — у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоны палацам, фабрыкамі і фальваркам).
1940 — зацьверджаны «Плян Барбароса» — нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР.
1973 — ураджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.
1979 — на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.
2010 — Пачатак акцый пратэсту ў Тунісе, якія праз 28 дзён прывялі да скіданьня прэзыдэнта Зін аль-Абідзін Бэн Алі.
У гэты дзень нарадзіліся
1913 — Вілі Брант, канцлер Нямеччыны (1969-1974), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
У памяці
1969 — Пятро Глебка, паэт, грамадзкі дзеяч.
1971 — Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт, рэдактар часопіса «Новый мир».
2011 — Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.