«Дзевяностыя forever» – новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні – 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі,
8 сьнежня ў Віскулях (Берасьцейская вобласьць) былі падпісаныя пагадненьні, якія паставілі кропку ў існаваньні СССР і стварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў.
Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Сьцісла:
- На пачатку сьнежня 1991 склалася парадаксальная ў юрыдычным сэнсе сытуацыя: з аднаго боку, рэспублікі СССР (за выключэньнем Казахстану) абвясьцілі незалежнасьць, з другога – існавалі «саюзныя» структуры і свае абавязкі выконваў прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
- 1 сьнежня ва Ўкраіне прайшоў рэфэрэндум, на якім больш як 90% падтрымалі незалежнасьць.
- Пагадненьні падпісалі ня тры, як часам кажуць, а шасьцёра кіраўнікоў: ад Беларусі – старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і старшыня Савету міністраў Вячаслаў Кебіч, ад Расеі – прэзыдэнт Барыс Ельцын і дзяржсактарар Генадзь Бурбуліс, ад Украіны – прэзыдэнт Леанід Краўчук і прэм’ер-міністар Вітольд Фокін.
- Пазьней тагачасны старшыня КДБ Беларусі Эдуард Шыркоўскі заяўляў, што быў гатовы арыштаваць падпісантаў пагадненьня і чакаў каманды ад Гарбачова.
- Парлямэнты ўсіх трох краінаў (Беларусі, Расеі і Ўкраіны) ратыфікавалі Белавескія пагадненьні. У ВС-12 супраць галасаваў толькі адзін дэпутат – былы сакратар ЦК КПБ Валер Ціхіня.