Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве траціны беларусаў з заробкамі звыш 5000 рублёў — «айцішнікі»


© Shutterstock
© Shutterstock

У беларускіх IT-кампаніях з больш як 100 супрацоўнікамі працуе больш як 39 тысячаў чалавек, піша Dev.by са спасылкай на зьвесткі Белстату.

Такія кампаніі называюць вялікімі і сярэднімі, а дробныя IT-кампаніі ня трапілі ў дасьледаваньне. Зьвесткі пра заробкі прыводзяцца за травень 2019 году.

  • Амаль 85% працаўнікоў буйных і сярэдніх IT-кампаніяў працуюць у Менску.
  • Прынамсі 11 тысячаў «айцішнікаў» маюць заробкі звыш 5000 рублёў (каля 2500 даляраў), і зь іх 10,2 тысячы — у Менску. Па ўсёй краіне 16,8 тысячы чалавек маюць такія заробкі — 65,5% зь іх занятыя ў IT.
  • Прынамсі 1600 зь іх маюць заробак звыш 10 000 рублёў (каля 5000 даляраў). І такіх зь лістапада-2018 да траўня-2019 такіх стала больш на 30%.
  • Агулам па краіне заробкі звыш 10 тысячаў рублёў маюць каля 2700 чалавек — выходзіць, прынамсі тры зь пяці такіх працуюць у IT-сфэры.
  • Менш за 1000 рублёў атрымлівае 4935 «айцішнікаў» буйных і сярэдніх кампаніяў.
  • Сярэдні налічаны заробак па ўсёй Беларусі ў траўні-2019, за які прыводзяцца лічбы, складаў 1071,6 рубля — крыху больш за 500 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG