Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель ўпершыню наведала былы канцлягер Аўшвіц


Ангела Мэркель і Матэвуш Маравецкі ўсклалі вянкі ля Сьцяны сьмерці ў Аўшвіцы, 6 сьнежня 2019 году
Ангела Мэркель і Матэвуш Маравецкі ўсклалі вянкі ля Сьцяны сьмерці ў Аўшвіцы, 6 сьнежня 2019 году

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель ўпершыню за час свайго знаходжаньня на пасадзе наведала былы канцлягер Аўшвіц каля польскага гораду Асьвенцім.

У суправаджэньні польскага прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага яна прайшла праз браму з надпісам «Праца вызваляе». Затым Мэркель і Маравецкі ўсклалі вянкі ля Сьцяны сьмерці.

Затым канцлер выступіла на цырымоніі ў памяшканьні так званай «лазьні». Нацысты рэгістравалі там новых вязьняў Аўшвіцу.

Візыт нямецкай канцлеркі прымеркаваны да 10-годзьдзя заснаваньня Фонду «Аўшвіц — Біркенаў». Арганізацыя займаецца захаваньнем мэмарыялу на месцы былога канцлягеру. Напярэдадні візыту ўрад Нямеччыны паведаміў аб выдзяленьні 60 мільёнаў эўраў на падтрымку дзейнасьці мэмарыяльнага комплексу.

Аўшвіц — найбуйнейшы канцэнтрацыйны лягер часоў Другой сусьветнай вайны. Дакладную колькасьць загінулых выявіць не ўдалося. На думку гісторыкаў, нацысты маглі зьнішчыць там больш за паўтара мільёна чалавек, пераважна габрэяў. У 1945 годзе лягер вызвалілі салдаты Савецкай арміі. У 1947 годзе на тэрыторыі лягера заснавалі музэй. Пазьней ён увайшоў у сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG