Дата дня
2 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне нявольніцтва. У гэты дзень у 1949 годзе ААН прыняла «Канвэнцыю аб барацьбе з гандлем людзьмі».
Таксама ў гэты дзень
1591 — у Менску было створана брацтва мэталаапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, злотніцкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.
1766 — Швэцыя першай у сьвеце ўвяла пастанову аб свабодзе друку.
1804 — Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.
1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы ад войска Напалеона.
1936 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай школы (ТБШ). Арганізацыя імкнулася распаўсюджваць асьвету сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асьвету наогул.
1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.
1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем манархіяў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі.
1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.
У гэты дзень нарадзіліся
1612 — Януш Крыштаф Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1923 — Аляксандар Якаўлеў, савецкі і расейскі палітычны дзеяч, «архітэктар перабудовы».
1934 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі.
1954 — Андрэй Смаляк, беларускі мастак, кавалер срэбранага мэдаля Эўрапарлямэнту за ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва.
1946 — Джані Вэрсачэ, італьянскі мадэльер.
У памяці
1547 — памёр Эрнан Картэс, гішпанскі канкістадор, заваёўнік Мэксыкі.
1814 — ня стала маркіза дэ Сада, францускага пісьменьніка.
1859 — памёр Джон Браўн, амэрыканскі барацьбіт за адмену рабства.