Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэжац аранжаваў новыя вэрсіі «Трох чарапах» і «Паветранага шару» Вольскага. ВІДЭА


Лявон Вольскі, архіўнае фота
Лявон Вольскі, архіўнае фота

Беларускі сьпявак Лявон Вольскі выдаў новыя вэрсіі трох гітоў гурту N.R.M.: у міні-альбом «Тры чарапахі EP» увайшлі ўласна «Тры чарапахі», «Паветраны шар» і «Лёгкія-лёгкія».

Аўтар новых аранжаваньняў — нарвэскі саўнд-прадусар Снорэ Бэргеруд, які працаваў і над альбомамі праекту Volski.

«Тры чарапахі» перазапісаныя ня ў першы раз. Песьня выходзіла ня толькі на аднайменным альбоме 2000 году, але і ў складанцы «НезалежныЯ» 2008 году, прымеркаванай да 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Акрамя таго, Вольскі нядаўна перазапісаў «Тры чарапахі» зь сябрамі, скарыстаўшы дзіцячыя музычныя інструмэнты.

У вэрсіі 2008 году радок з рэфрэну «Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе» замянілі на «Ты не чакай, чаканьне дастала». У цяперашняй вэрсіі «новы» радок гучыць у канцы, а першыя прыпевы са «старым» — сьпявак растлумачыў, што такі варыянт даўно выконвае на канцэртах свайго новага праекту Volski, таму «трэба было зафіксаваць яго».

У складанку ўвайшла і новая вэрсія песьні «Лёгкія-лёгкія» — Вольскі ўжо выдаваў на «абноўленую» вэрсію асобнае відэа ў 2018 годзе.

Акрамя таго, Вольскі перазапісаў песьню «Паветраны шар», якую нярэдка выконваў з праектам Volski, але не выдаваў у «абноўленым гучаньні».

Для параўнаньня «старое гучаньне» песьні «Паветраны шар» у кліпе канца 1990-х:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG