Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабільнае паліва зноў падаражэе ў Беларусі 24 лістапада


Belarus - Petrol filling station "Belorusneft". Hrodna region, undated
Belarus - Petrol filling station "Belorusneft". Hrodna region, undated

Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў пра павышэньне 24 лістапада на АЗС розьнічных цэн на бэнзін і дызэльнае паліва на 1 капейку.

«З улікам росту на 10 працэнтаў цаны нафты, набыванай беларускімі НПЗ у лістападзе сёлета ў адносінах да кастрычніка, у мэтах кампэнсацыі НПЗ узрослых выдаткаў на набыцьцё сыравіны цана аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 24 лістапада 2019 году павялічваецца на 1 капейку», — гаворыцца ў паведамленьні канцэрну.

Цана бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,59 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,69 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,91 рубля, ДТ — 1,69 рубля.

З прычыны росту кошту нафты для беларускіх НПЗ «Белнафтахім» у 2018-м і да восені 2019 году практычна штотыдзень узьнімаў цану на аўтамабільнае паліва.

Папярэдні раз цана на паліва зьмянялася 29 верасьня, а чарговае павышэньне адбудзецца роўна праз тыдзень пасьля выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія прайшлі 17 лістапада.

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў 5 лістапада, заявіў, што ўрад пакуль ня бачыць перадумоваў для росту цаны паліва. Ён зьвярнуў увагу, што сёлета на 19 капеек паліва даражэла і на 4 капейкі таньнела.

«На сёньняшні дзень перадумоваў да таго, каб павышаць цэны на паліва, няма. Кошт нафты стабільны, эканоміка нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляе працаваць пры тым узроўні цэнаў на паліва, які сфармаваўся», — адзначыў прэм’ер-міністар.

Пры гэтым ён ня выключыў, што ў будучыні цана на паліва можа вырасьці пры пэўных абставінах. «Урад будзе прытрымлівацца палітыкі плянамернага павышэнжня цэнаў на паліва ў тым выпадку, калі будзе расьці цана на нафту або будзе зьмяняцца курс беларускага рубля», — падкрэсьліў Румас .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG