На станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» 22 лістапада мужчына кінуўся пад цягнік. Рух цягнікоў на першай («сіняй») лініі мэтро спынілі на 11 хвілін.
Паводле відавочцаў Tut.by, мужчына кінуўся пад цягнік і разьбіў лабавое шкло, на станцыі паўсюль былі аскепкі шкла.
Мужчыну аказваюць мэдычную дапамогу, рух цягнікоў аднавілі.