Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Афрыка абагнала Беларусь у рэйтынгу якасьці грамадзянства


Буслы ў Паўднёвай Афрыцы. © Shutterstock
Буслы ў Паўднёвай Афрыцы. © Shutterstock

У рэйтынгу грамадзянстваў, што складаюць эксперты міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Henley & Partners і Гронінгенскага ўнівэрсытэту, Беларусь аказалася на 86-м месцы са 160.

Праўда, з улікам таго, што ў рэйтынгу адно месца могуць займаць адразу некалькі краінаў, Беларусь аказваецца толькі 109-й у сьвеце.​ На такой жа пазыцыі краіна была і ў папярэднім рэйтынгу. ​

Паводле зьвестак за 2018 год, грамадзянства Беларусі было па якасьці між Балівіяй, Казахстанам і Паўднёвай Афрыкай (83–85 месцы), Каба-Вэрдэ, Бэлізам і Ганай (87–89 месцы). У рэйтынгу за 2017 год Паўднёвая Афрыка яшчэ адставала ад Беларусі.

У першую дзясятку ў рэйтынгу ўваходзяць (ад 1 да 8 месца) Францыя, Нямеччына і Нідэрлянды (дзеляць 2 месца), Данія, Нарвэгія і Швэцыя (дзеляць 4-е), Ісьляндыя, Фінляндыя, Італія, Вялікая Брытанія.

Эстонія ў рэйтынгу займае 19-е месца, сьледам за ёй, усе на 20-м, Латвія, Літва і Польшча. Расея займае 62-е месца, Украіна — 75-е. У Эўропе толькі Беларусь і Косава (128 месца) адносяцца да «нізкаякасных», у астатніх пазыцыі вышэйшыя.

Пры разьліку якасьці грамадзянства аўтары рэйтынгу ўлічваюць дзясяткі фактараў, сярод якіх маштаб эканомікі, узровень адукацыі і дабрабыту насельніцтва, працягласьць жыцьця, разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу, грамадзкі парадак і стабільнасьць у дзяржаве, колькасць краінаў для бязьвізавых паездак, а таксама колькасьць краінаў, у якіх чалавек мае права свабодна жыць і працаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG