За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 11,51%, паведамляецца на сайце Цэнтаральнай выбарчай камісіі.
Паводле ЦВК, датэрміновая яўка па рэгіёнах Беларусі была наступнай:
- Берасьцейская вобласьць — 10,58%
- Віцебская вобласьць — 12,87%
- Гомельская вобласьць — 12,41%
- Горадзенская вобласьць — 10,08%
- Магілёўская вобласьць — 11,97%
- Менская вобласьць — 11,72%,
- Менск — 10,92%.
Датэрміновае галасаваньне на выбарах пачалося 12 лістапада. На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасьні 2016 году за першыя два дні датэрміновага галасаваньня афіцыйная яўка была 9,63%.