Група ўйгурскіх актывістаў, якая базуецца ў Вашынгтоне, заявіла, што яны вызначылі каля 500 лягераў і турмаў, якія Кітай падтрымлівае ў рамках праграмы масавага інтэрнаваньня нацыянальнай меншасьці ўйгураў.
12 лістапада Нацыянальны рух абуджэньня Ўсходняга Туркестану (некамэрцыйная арганізацыя, якая выступае за незалежнасьць збольшага мусульманскага рэгіёну Сіньцзян) апублікаваў першую частку разьмяшчэньня 182 імаверных канцлягераў.
Цягам году рух аналізаваў дадзеныя Google Earth і інфармацыю з Кітаю. Гэта дапамагло актывістам вызначыць месцы знаходжаньня іншых 209 імаверных турмаў і 74 імаверных працоўных лягераў. Актывісты плянуюць апублікаваць гэтыя зьвесткі пазьней.
Кайл Олбэрт, дырэктар руху, сказаў у камэнтары Agence France-Presse, што пра вялікую частку турмаў не было вядома. Аналітык Андэрс Корт, які раней працаваў у амэрыканскай выведцы і апошнім часамкансультаваў актывістаў, заявіў, што небыло інфармацыі пра 40% знойдзеных месцаў зьняволеньня.